Дажынкі-2017

Дажынкі-2017
У суботу, 18 лістапада, у Свіслачы сабраліся лепшыя хлебаробы нашай Гродзенскай вобласці на сваё свята "Дажынкі"!
Актыўным удзельнікам свята стала і наша школа. На святочнай пляцоўцы была прадстаўлена экспазіцыя "Вердамічы гістарычныя". Тут былі размешчаны фотаработы вучняў установы адукацыі і работы па дрэву на тэму "Вердаміцкі палац" і "Капліца графа Талочкі". Аўтарамі апошніх з’яўляецца дырэктар Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы А.М. Грунюшкін.
Майстар-клас па валянні шэрсці і састаўленні карцін у гэтай тэхніцы паказала Таццяна Аляксееўна Шастапалава, настаўніца трэцяга класа нашай школы.
Была прадстаўлена выстава на тэму "Нацыянальны беларускі каларыт", у рамках якой арганізавана выстава – продаж кулінарных шэдэўраў.
Святочнаму настрою у гэты дзень спрыяла і добрае надвор'е.
Смотреть полностью
  • просмотров: 587
  • комментариев: (0)