Свята "Залатая восень"

Свята "Залатая восень" Свята "Залатая восень" Свята "Залатая восень"

Вясёлым і цікавым атрымалася свята “Залатая восень”, якое прайшло 25 лістапада ў нашай школе.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5 – 11 класаў, іх бацькі і госці. У зале панавала святочная і лёгкая атмасфера, якая захавалася да канца мерапрыемства.
Кожны клас аформіў святочны стол, прысвечаны Восені.

Вучні былі вельмі актыўнымі падчас правядзення свята. Пры ўдзеле ў конкурсах паказалі добрыя веды і свой талент. Ад кожнага класа гледачы атрымалі асенні падарунак: песенныя кампазіцыі і ўражлівыя танцы. Асабліва ярка і запамінальна каманды-класы паказалі сваё дамашняе заданне на тэму “Абарані садавіну!”.

Гледачы ў зале атрымалі цікавую і адначасова забаўляльную інфармацыю пра гародніну і садавіну.
Свята закончылася дыскатэкай. Вечар атрымаўся пазітыўным.
Смотреть полностью
  • просмотров: 605
  • комментариев: (0)