Літаратурная гасцёўня "Родная мова ў марах, у песнях, у снах…"

Літаратурная гасцёўня "Родная мова ў марах, у песнях, у снах…" Літаратурная гасцёўня "Родная мова ў марах, у песнях, у снах…"
Родная мова ў марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышчы роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць .
А.Грачанікаў




30 сакавіка 2018 года з мэтай стварэння ўмоў для паказа прыгажосці роднай мовы і багацця моўнай спадчыны беларускага народа і далучэння да вытокаў беларускай духоўнай культуры літаратурная гасцёўня "Родная мова ў марах,у песнях,у снах…" запрасіла у час вясенніх канікул выхаванцаў дашкольнай групы.
Дзеці падарожнічалі разам з добрым хлопчыкам Міколкай. У час прыгод усе імкнуліся гаварыць па-беларуску. Выхаванцы расказвалі пацешкі, лічылкі, загадкі, вершы, гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі беларускія народныя песні…

Француз па-французку,
Па-польску паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?
Замежную мову
Я ў садзе вучу,
На беларускай,
Не умею – маўчу.
Я рускую мову люблю і вучу,
І нашу таксама я ведаць хачу.
Буквар беларускі прашу мне купіць
І родную мову пачну я вучыць!
Смотреть полностью
  • просмотров: 303
  • комментариев: (0)