Гадзіна духоўнасці "Пад Пакровам Маці Божай"

Гадзіна духоўнасці "Пад Пакровам Маці Божай"
У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гісторыя беларускага свята Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе, у Ерусаліме, цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе. Падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, яна пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся, шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць усіх дзяцей Божых.
У сельскай Вердаміцкай бібліятэцы сумесна з ІБЦ ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа" прайшла гадзіна духоўнасці “Пад Пакровам Маці Божай”. Яна была прысвечана вялікаму і светламу святу – Пакрову. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8,9,11 класаў. Усіх зацікавіла відэапрэзентацыя “Маці, сям’я – прыгажосць жыцця”. З задавальненнем не толькі слухалі, але і чыталі вершы пра свята Пакроў і сваіх родных.

Смотреть полностью
  • просмотров: 162
  • комментариев: (0)