Конкурс эрудытаў беларускай мовы

21.02.2019г. у сельскай бібліятэцы сумесна з інфармацыйна-бібліятэчным цэнтрам Вердаміцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы для вучняў 6 класа прайшоў конкурс эрудытаў беларускай мовы “Слова роднае – вечнасці след”.

Рабяты здзейснілі падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, уладарка якой – каралева Мова. Разнастайныя выпрабаванні чакалі дзяцей. Дзеці праверылі свае веды, прайшоўшы іспыты ў конкурсах “Літаратурны” , “Адгадай загадкі”, “Перакладчыкі”,”Назаві адным словам”, “Метаграмы”. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы. Таму апошняе заданне было звязана з беларускай паэзіяй. Усе разам па чарзе ланцужком і па радку ўспомнілі і прачыталі верш “Родная мова” Максіма Танка.

Дзеці з захапленнем чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў. Чытачоў тут віталі на беларускай мове, заклікалі чытаць творы беларускіх аўтараў, вялі гутарку пра ўшанаванне роднай мовы і выхаванне пачуцця гонару за сваю мілагучную мову. У заключэнні ўсе прысутныя выказалі сваю любоў да роднай мовы.


Конкурс эрудытаў беларускай мовы

Конкурс эрудытаў беларускай мовы

Конкурс эрудытаў беларускай мовы

Конкурс эрудытаў беларускай мовы
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.