Фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»

Фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца»
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел адкрытым вочна-дыстанцыйным фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», накіраваным на развіццё цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне».
Мерапрыемства дае магчымасць дашкольнікам, вучням I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, выхаванцам устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсім жадаючым прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, старонках нацыянальнага адукацыйнага партала, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» творчую інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа.
Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ Скачать [186,37 Kb] (cкачиваний: 0) скачать dle 10.5фильмы бесплатно