Знаўцы ваеннай гісторыі
- автор: admin
- категория: В память о Великой Победе / Яркие события школы
- 4-04-2020, 17:32
- просмотров: 348
У канцы сакавіка былі падведзены вынікі раённага этапа абласной віктарыны “Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы з дзесяці ўстаноў адукацыі раёна.
Арганізацыйны камітэт конкурса ў складзе педагагічных работнікаў раённага цэнтра турызму і краязнаўства, метадыстаў аддзела адукацыі райвыканкама, прадстаўнікоў РК ГА БРСМ, раённага савета ветэранаў адзначыў высокі ўзровень прадстаўленых работ. Вучні ў творчым тандэме са сваімі настаўнікамі прадэманстравалі не толькі ўменні працаваць з рознымі крыніцамі літаратуры, падмацоўваючы гістарычныя факты канкрэтнымі лічбамі, але ярка і відовішчна афармляць вынікі сумеснай працы.
ВІНШУЕМ ВОРАНАВУ АНАСТАСІЮ, вучаніцу 10 класа нашай установы адукацыі, якая ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені за ўдзел у раённым этапе абласной віктарыны!

Па матэрыялах "Свіслацкай газеты"