Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

16.05.2022 у 10 класе прайшоў адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" з мэтай выхавання грамадзянскасці, патрыятызму, уяўленняў аб значнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства ў цэлым, выхавання пачуцця годнасці за сваю сям'ю, павышэння статуса сям'і.

У пачатку ўрока класны кіраўнік А.З.Мархалюк расказала аб традыцыі 15 мая адзначаць Міжнародны дзень сям'і, аб важнасці вывучэння гісторыі сваёй сям'і, каб улавіць сувязь паміж лёсамі папярэдніх пакаленняў і гістарычнымі падзеямі.

Кожны вучань класа расказаў аб сваёй сям'і і аб сямейных продках, якімі яны ганарацца. Навучэнцы запоўнілі стужку часу падрыхтаванай інфармацыяй і фотаздымкамі членаў сям'і.

На ўроку была наладжана анлайн-сувязь з першым сакратаром Свіслацкага РК ГА "БРСМ" Саўко А.А., якая павіншавала вучняў са святам і расказала аб тым, якое значэнне маюць для кожнага чалавека сямейныя ўзаемаадносіны.


Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе

Адзіны ўрок "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" у 10 класе
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.