Першы званок
- автор: admin
- категория: История, традиции, достижения УО
- 1-09-2020, 16:55
- просмотров: 595
1 верасня 2020 года ў школе прайшла лінейка, прысвечаная першаму званку.
У пачатку мерапрыемства пад музыку і апладысменты як ганаровых гасцей на лінейку запрасілі першакласнікаў. Урачыстасць пачалася і закончылася выкананнем гімна РБ.
На мерапрыемстве прысутнічалі госці: Кашкевіч Ігар Аляксеевіч – намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама, Салавей Алена Эдвардаўна – старшыня Вердаміцкага сельскага савета, Рудоміна Ніна Віктараўна – метадыст Свіслацкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, Сінкевіч Уладзімір Іванавіч – в.а. дырэктара УСП “Саўгас “Вялікасельскі”. Кашкевіч І.А. звярнуўся да ўсіх вучняў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей з прывітальнымі словамі і ўручыў першакласнікам падарункі ад Прэзідэнта РБ (кнігі для першакласнікаў).
Усе астатнія выступаючыя таксама звярнуліся да ўсіх з прывітаннем і пажаданнямі. Кіраўнік УСП «Саўгас "Вялікасельскі"» падараваў школе мячы.
З прывітаннем і шчырымі віншаваннямі, з падзякай да ўсіх удзельнікаў урачыстасці звярнуўся дырэктар школы Грунюшкін Алег Мікалаевіч.
Прывітальны словы сказалі першакласніікі і іх класны кіраўнік Калоша Галіна Анатольеўна. Слова ад бацькоў першакласнікаў сказала Даніловіч Таццяна Аляксандраўна.
З віншаваннямі і добрымі пажаданнямі звярнуліся да першакласнікаў іх старшыя сябры адзінаццацікласнікі.
Гонар даць першы званок было прадастаўлена Галенко Ягору, вучню 11 класа, і Даніловіч Вікторыі, вучаніцы 1 класа.
У канцы лінейкі вучні з удзячнасцю ўручылі кветкі настаўнікам, супрацоўнікам школы і гасцям.