Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»


З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года народнага адзінства. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

У гэтым годзе «Тыдзень лесу» ладзіцца ўжо ў чатырнаццаты раз. За ўвесь час акцыя палюбілася беларусам, многія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымаюць не толькі сем'і, але і працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

Так, толькі ў 2020 годзе рукамі валанцёраў было высаджана больш за 23 мільёны дрэў. Асноўнымі лесаўтваральными пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы каля 5,5 тыс. гектараў. Усяго работы былі арганізаваны на 2 332 аб'ектах.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.


Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.