Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Штогод 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты дзень 79 гадоў таму фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пачала бамбіць мірныя гарады нашай краіны. Гітлер запланаваў правесці маланкавую вайну ўсяго за 150 дзён, аднак Вялікая Айчынная працягвалася доўгія 1418 дзён і начэй.

Савецка-германскі фронт стаў галоўным у Другой сусветнай вайне. Ужо ў першыя дні вайны фашысты знішчылі 1200 савецкіх самалётаў. Але самыя страшныя страты – людзі. Іх колькасць падлічыць цяжка, дагэтуль навукоўцы прыводзяць розныя звесткі. Вайна так і не была завершана: засталася неверагодная колькасць салдатаў, якія прапалі без вестак, «невядомых салдатаў» – тых, імёны якіх немагчыма высветліць.

Паводле статыстыкі, якую прыводзіць Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, страты Чырвонай (Савецкай) Арміі склалі 11 944 100 чалавек, у тым ліку загінула 6 885 000 чалавек, прапала без вестак або трапіла ў палон 4 559 000. Усяго з боку Савецкага Саюза ў полымі вайны загінула 26 600 000 чалавек, а па іншых звестках – 29 592 749.

Беларусь першай прыняла ўдар вайны і найбольш пацярпела ад яе. За гады акупацыі гітлераўцы правялі больш за 140 маштабных карных аперацый, падчас якіх поўнасцю або часткова было знішчана 5454 вёскі.

На нашай зямлі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва. Толькі ў Трасцянцы, дзе знаходзіўся адзін з самых вялікіх па колькасці знішчаных там людзей нацысцкіх лагераў смерці, загінула 206 500 чалавек. З Беларусі ў Германію на прымусовыя работы было вывезена каля 400 000 чалавек (у тым ліку 24 000 дзяцей).

Камісія, якая расследавала злачынствы фашыстаў на тэрыторыі нашай рэспублікі, прыйшла да высновы, што тут было забіта 2 219 316 чалавек. Пазней высветлілася: гэтыя страты па шэрагу раёнаў былі значна заніжаны, не ўлічваліся тыя, хто загінуў на тэрыторыі Германіі, хто прапаў без вестак. Сучасныя даследчыкі называюць лічбы ад 2 500 000 да 3 000 000 і болей забітых на тэрыторыі Беларусі.

Усё больш і больш аддаляе час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінулых у баях, смутак аб мільёнах бязвінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Тыя падзеі і тыя лічбы трэба памятаць, каб не паўтараць памылкі гісторыі.

У Дзень памяці і смутку людзі прадаўжаюць несці кветкі ў Брэсцкую крэпасць. Ускладаюць іх да магіл загінуўшых, падножжа манументаў, Вечнага агню. Запальваюць лампадкі і свечкі ў імя самога каштоўнага – міру на зямлі.

Па матэрыялах НІА
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.