Гульня-віктарына “Каб мова родная гучала”

19 лютага юныя чытачы Велікасельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Каб мова родная гучала”. У пачатку сустрэчы бібліятэкар нагадала прысутным, чаму менавіта 21 лютага адзначаецца гэты дзень, падкрэсліла, што беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай.

У ходзе мерапрыемства дзеці праявілі веданне роднай мовы ў конкурсах “Загадкі”, “Перакладчыкі”, адказалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”, прынялі ўдзел ў гульні “Пазнай партрэт пісьменніка”, адгадалі зашыфраваныя ў малюнках фразеалагізмы, пасрабавалі сябе ў якасці паэтаў, складаючы верш пра мову па зададзеных рыфмах. У канцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі серыі “Таямніцы беларускай мовы”.


Гульня-віктарына “Каб мова родная гучала”

Гульня-віктарына “Каб мова родная гучала”
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.