Гадзіна цікавых фактаў “Адкуль пісьменства прыйшло”

3 і 4 верасня Велікасельская бібліятэка і Ханчыцкая бібліятэка-клуб арганізавалі гадзіну цікавых фактаў “Адкуль пісьменства прыйшло”, у ходзе якой рабяты даведаліся шмат цікавага пра старажытныя рукапісныя кнігі і першыя друкаваныя кнігі на беларускай мове, пра знакамітых беларускіх асветнікаў.

Тэматычная выстава “З гісторыі беларускага пісьменства” раскрыла жыццядзейнасць першадрукара Ф.Скарыны, полацкай князёўны, апякункі Беларусі Е.Полацкай, асветніка і пісьменніка К.Тураўскага, філосафа-асветніка С.Полацкага, мысліцеля-гуманіста С.Буднага, пісьменніка і кнігавыдаўца В.Цяпінскага, паэта-гуманіста і асветніка эпохі Адраджэння М.Гусоўскага.

Рабяты актыўна прынялі ўдзел у гульнёвым блоку “Разминка для ума” і прыйшлі да агульнай высновы, што мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй, тымі людзьмі, што з’яўляюцца сведчаннем цывілізаванасці, культуры і адметнай самабытнасці нашага народа.


Гадзіна цікавых фактаў “Адкуль пісьменства прыйшло”
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.