Выхавацелю дзіцячага сада. Арганізацыя работы ў летні перыяд
- автор: admin
- категория: Дошкольное образование
- добавлено: 25-05-2018, 10:44
Працэс выхавання дзяцей бесперапынны. Вялікія патэнцыйныя магчымасці для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці закладзены ў працэсе выхаваўча-адукацыйнай работы з дзецьмі ва ўмовах прагулкі. Тут як нідзе прадастаўляюцца ўнікальныя ўмовы для рознабаковага развіцця дзіцяці, у поўнай меры задавальняюцца яго патрэбы ў актыўных рухах, самастойных дзеяннях пры азнаямленні з навакольным светам, новых яркіх ўражаннях, свабоднай гульні як з прыродным матэрыялам, так і з цацкамі. Аднак з-за сваіх узроставых асаблівасцей, дзеці не могуць выкарыстоўваць увесь час прагулкі з максімальнай карысцю для свайго развіцця. Дарослы павінен педагагічна правільна кіраваць іх дзейнасцю.
У летні час дзеці праводзяць на паветры практычна ўвесь час з моманту прыходу ў дашкольную ўстанову, заходзячы ў памяшканне толькі для прыёму ежы і сну.
У летні час дзеці праводзяць на паветры практычна ўвесь час з моманту прыходу ў дашкольную ўстанову, заходзячы ў памяшканне толькі для прыёму ежы і сну.