Асаблівы дзень
- автор: admin
- категория: В память о Великой Победе / Дошкольное образование
- добавлено: 6-05-2021, 16:05
У дашкольнай групе Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна ёсць асаблівая традыцыя. Кожны год у пачатку мая дзеці рознаўзроставай групы адпраўляюцца да помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні свята выхаванцы развучваюць вершы, песні ваенных гадоў, робяць сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі.
З самага ранку адной вялікай калонай дзеці крочылі строем да помніка, выконвалі тэматычныя песні, неслі з сабой кветкі. Дзяўчынкі і хлопчыкі з захапленнем слухалі аб жудасных падзеях, аб героях вайны і земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці падзяліліся ўспамінамі сваіх бабуляў і дзядуляў, чыталі натхнённыя вершы, разважалі пра дабро і мір.
Чытайце пра нас на ng-press.by