Асаблівы дзень
- автор: admin
- категория: В память о Великой Победе / Дошкольное образование
- 6-05-2021, 16:05
- просмотров: 391
У дашкольнай групе Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна ёсць асаблівая традыцыя. Кожны год у пачатку мая дзеці рознаўзроставай групы адпраўляюцца да помніка аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні свята выхаванцы развучваюць вершы, песні ваенных гадоў, робяць сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі.
З самага ранку адной вялікай калонай дзеці крочылі строем да помніка, выконвалі тэматычныя песні, неслі з сабой кветкі. Дзяўчынкі і хлопчыкі з захапленнем слухалі аб жудасных падзеях, аб героях вайны і земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці падзяліліся ўспамінамі сваіх бабуляў і дзядуляў, чыталі натхнённыя вершы, разважалі пра дабро і мір.
Што такое вайна? Адказ прагучаў ад сінявокай танклявай 6-гадовай дзяўчынкі Юліі: “Вайна – гэта смерць і вельмі страшна”… Юля, як і яе равеснікі ведае пра вайну з кінафільмаў, якія глядзела разам з бацькамі.
Дзеці выказалі падзяку салдатам-пераможцам за мірнае неба і бесклапотнае дзяцінства, абяцалі любіць і шанаваць сваю маленькую радзіму, родную краіну.
Чытайце пра нас на ng-press.by