Гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”

З мэтай замацавання ведаў аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, загадках, казках і развіцця мовы вучняў, а таксама выхавання любві і павагі да роднага слова 24 лютага для вучняў 3-7 класаў у ІБЦ сумесна з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Сучаснік" інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра прайшла гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”.

Жыве мова ‒ жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы ‒ няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані і якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас - шанаваць родную мову. Вось чаму многія беларускія пісьменнікі і звяртаюцца да нас, беларусаў, каб мы не цураліся роднага слова, а размаўлялі на роднай беларускай мове.

Вучні з цікавасцю і захапленнем падарожнічалі па кніжных прыпынках, самастойна складалі загадкі-падманкі, казкі і, нават, скорагаворкі. Усе удзельнікі гульні зразумелі, што мова ‒ душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.


Гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”

Гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”

Гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”

Гульня-падарожжа “Беларуская мазайка”
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.