Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

18 верасня ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе прайшоў паэтычны вернісаж “Паэзія ў рытме сэрца”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.

Ва ўступным слове бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць беларускага песняра, падкрэслілі, што творчасць Народнага паэта Беларусі і сёння цікавіць людзей рознага ўзросту, каму дарагія такія каштоўнасці, як дабро, праўда, жыццё, любоў да радзімы.

Юныя чытачы з задавальненнем чыталі вершы: “Лемантар”, “Жалейка”, “Бусел”, “Жук і слімак”, “Ёсць адна песня песняў – пра Беларусь”, “Тры песні”, “Мухамор”, “Ёсць такая зямля” і іншыя. Увазе прысутных былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі М.Танка.


Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка

Да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.