Паэтычны марафон “Чароўныя радкі Купалаўскага верша”
- автор: admin
- категория: Праздники, знаменательные даты / Лето-2022
- 8-07-2022, 12:13
- просмотров: 324
7 ліпеня бібліятэкі аграгарадкоў прынялі ўдзел у раённым паэтычным марафоне “Чароўныя радкі Купалаўскага верша”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі Янкі Купалы.
Ва ўступным слове бібліятэкар Велікасельскай бібліятэкі падкрэсліла, што Янка Купала узняў мастацкае слова на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура, а яго творчасць называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Доказам гэтай думкі былі вершы Янкі Купалы розных перыядаў яго творчасці, якія гучалі ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства. З паэтычным дэбютам паэта, вершам “Мужык”, пазнаёміла прысутных Дырында Варвара, з вялікай любоўю да роднай старонкі гучаў верш “Спадчына” у выкананні Радзівонік Кацярыны, боль, трывогу і клопат аб Беларусі эмацыянальна перадала Пажарыцкая Тамара Міхайлаўна падчас чытання верша “Мая малітва”. Гучалі лепшыя ўзоры пейзажнай лірыкі (вершы “Явар і каліна”, “Адцвітанне”), лірыкі ваенных гадоў (верш “Беларускім партызанам”).

Бібліятэкар Вердаміцкай бібліятэкі пазнаёміла прысутных з этапамі творчага шляху класіка беларускай літаратуры, зрабіла кароткі аналіз галоўных яго твораў. Юныя чытачы бібліятэкі з ахвотай паўдзельнічалі ў паэтычным марафоне. Напрыклад, верш “А хто там ідзе”, які М. Горкі назваў нацыянальным гімнам беларусаў, пераклаўшы яго на рускую мову, прачытала Мінько Юлія. У вершы «Лета», які прагучаў з вуснаў Кірыла Яцкова, паэт стварыў цудоўны малюнак беларускай прыроды. У выкананні Шульскай Лізаветы прагучаў прасякнуты любоўю да сваёй зямлі, захапленнем яе прыгажосцю верш “Дуб”. На працягу мерапрыемства гучалі цудоўныя мелодыі песень на словы Я.Купалы.
У Ханчыцкай бібліятэцы-клубе чытачы прынялі ўдзел у гучных чытаннях сваіх любімых вершаў Янкі Купалы, праслухалі песні на вершы юбіляра.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай кніжнай выставы “Вялікія майстры беларускага слова”.