Міжнародны дзень роднай мовы
- автор: admin
- категория: Праздники, знаменательные даты / Гражданско-патриотическое воспитание
- 21-02-2022, 16:46
- просмотров: 284
21 лютага вучні і настаўнікі Вердаміцкага д/с - СШ далучыліся да Міжнароднага дня роднай мовы. На працягу дня гучала музыка на вершы беларускіх класікаў. Вучні школы разам з дэпутатам Маладзёжнага парламента пры Свіслацкім савеце дэпутатаў Борыс Ульянай прынялі ўдзел у абласным чэленджы "Мова". Адзінаццацікласнікі напісалі рэспубліканскую дыктоўку. А настаўнікі і добраахвотнікі з ліку навучэнцаў удзельнічалі ў напісанні абласнога дыктанта. Цікавым момантам стала стварэнне буктрэйлера па прачытаным творам В. Быкава, І. Шамякіна. Куцко Дамініка прыняла ўдзел у Instagram-чэленджы "Дзень роднай мовы". Запіс байкі Міхася Скрыпкі "Даказала" змешчаны ў сацыяльных сетках.