Краязнаўчы калейдаскоп падзей “Зямлі маёй мінулы лёс”

Краязнаўчы калейдаскоп падзей “Зямлі маёй мінулы лёс”, які адбыўся 25 лістапада ў Ханчыцкай бібліятэцы-клубе, акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных момантах з гісторыі Свіслаччыны.

Бібліятэкар расказала аб афіцыйнай даце заснавання Свіслачы, згодна першага ўпамінання ў Іпацеўскім летапісу; атрыманні статуса мястэчка (1523г.); часе ўладання Свіслачу Вінцэнтам Тышкевічам, сенатарам Вялікага княства Літоўскага; акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; пасляваенным аднаўленні і развіцці; атрыманні статуса горада (14 снежня 2000 года); асноўных падзеях сённяшняй Свіслаччыны. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена інфармацыйная выстава “Свіслаччына-край мой любы”, якая раскрывае непаўторную прыгажосць Свіслаччыны, яе прыродныя багацці, турыстычную прывабнасць. Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя “Наша вёска”, пад час дэманстрацыі якой бібліятэкар расказала пра гісторыю вёскі Ханчыцы.


Краязнаўчы калейдаскоп падзей “Зямлі маёй мінулы лёс”

Краязнаўчы калейдаскоп падзей “Зямлі маёй мінулы лёс”
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.