Залатыя рукі мамы
- автор: admin
- категория: Родителям / Дошкольное образование / Мероприятия
- 6-03-2021, 13:01
- просмотров: 433
У Вердаміцкім ДС СШ ёсць добрая традыцыя – праводзіць школьныя мерапрыемствы разам з бацькамі вучняў.
Чым цікавяцца сучасныя бацькі? Што ведаюць пра захапленні сваіх мам дзеці? Як мамы далучаюць дзяцей да сваіх любімых заняткаў? На ўсе гэтыя пытанні дапамагла адказаць захапляльная выстава “Залатыя рукі мамы”, якая пачала работу напярэдадні свята 8 Сакавіка.
Арганізавана яна з мэтай умацавання дзіцяча-бацькоўскіх адносін, развіцця эстэтычнага густу і эмацыйнай сферы навучэнцаў, выхавання павагі да працы іншых людзей. Вельмі прыемна, што мамы знаходзяць час, каб здзівіць творчымі ідэямі і стварыць дзівосны свет сваіх талентаў.
Трэба адзначыць, што на нашу прапанову прыняць удзел у творчай выставе адгукнулася вялікая колькасць мам. У холе ўстановы адукацыі размясцілася больш за 50 работ. Усяго ў выставе прынялі ўдзел 16 мам-рукадзельніц.
І вось яна – яркая, чароўная і незвычайная краіна маміных захапленняў.
Можна толькі здзіўляцца разнастайнасці талентаў сучасных жанчын – выпякаюць, вяжуць, майструюць з бісеру, паперы і сурвэтак, лепяць з гліны і цэменту, вышываюць цудоўныя карціны!
Дзеці, разглядаючы работы сваіх матуль, бачаць прыгажосць створаных кампазіцый і вучацца шанаваць працу іншых. Разам з тым прыцягненне бацькоў да дапамогі ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу з’яўляецца важным кампанентам выхавання, а выбраная форма прадстаўлення іх творчых здольнасцей дае магчымасць на працягу пэўнага перыяду любавацца, захапляцца і ганарыцца створанымі работамі.
Дзецям падабаецца, калі іх мамы і таты знаходзяць час і займаюцца з імі чым-небудзь цікавым. Але асабліва прыемна было бачыць шчаслівыя вочы дзяцей, калі яны расказвалі сваім сябрам, што гэта менавіта яго мама пашыла, звязала, змайстравала.

Алена БАНДАРЧУК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вердаміцкага ДС СШ