Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў аб’ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчаннай вайне 1941-1945гг., аб гераічнай спадчыне народа як важнейшым складніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа, выхавання паважных адносін да гістарычнага мінулага для вучняў 10-11кл. 02.05.2022г. праведзены ўрок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”.

Падчас урока вучні пазнаёміліся з асноўнымі этапамі вайны. Курбат Д., вучань 10кл., расказаў пра пачатак вайны, Борыс У., вучаніца 10кл., пазнаёміла з асаблівасцямі партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

З цікавасцю вучні прагледзелі відэаролік “Беларусь помніць” і відэа “Вызваленне Беларусі”.

Падчас абмеркавання вучні актыўна адказвалі на пытанні, расказвалі пра справы, якія дапамагаюць захаваць памяць пра падзеі і герояў вайны.

Памяць загінулых ушанавана хвілінай маўчання.

На ўроку прысутнічаў дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту УА ГДАУ Сняжыцкі Павел Уладзіміравіч, які нагадаў вучням пра важнасць захавання міру ў нашай краіне. У дыялогу з вучнямі звярнуў увагу на тое, што патрыятызм пачынаецца з адносін да блізкіх людзей і ўшанавання памяці пра сваіх былых родзічаў. Павел уладзіміравіч адказаў на пытанні вучняў і пажадаў ім мірнага і шчаслівага суіснавання.


Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”
скачать dle 10.5фильмы бесплатно

Информация

Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 3 дней со дня публикации.